Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб новай сустрэчы, размова «аб наданні найбольшай эфектыўнасці» працоўнай групы па інтэграцыі
president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў розных сферах, у тым ліку развіццё гандлёва-эканамічных адносін.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся ў найбліжэйшы час правесці сустрэчу, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.
Паведамляецца, што яны таксама абмеркавалі ўсе пытанні агульнага характару ў адносінах дзвюх краін. У тым ліку размова ішла аб наданні найбольшай эфектыўнасці дзейнасці сфарміраванай двухбаковай групы.