БЕЛ Ł РУС

СК прыпыніў расследаванне спраў зніклых палітыкаў

31.01.2019 / 21:15

Nashaniva.com

Расследаванне спраў аб знікненні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмена Анатоля Красоўскага прыпынена. Адпаведныя паведамленні атрымалі іх сваякі, паведамляе Беларускі дакументацыйны цэнтр.

Выкананне папярэдняга следства прыпынена «ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

«У выпадку яе высвятлення расследаванне будзе неадкладна адноўлена, пра што Вас апавясцяць дадаткова», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамленні атрымалі Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула