БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Савета Федэрацыі Расіі: Канстытуцыю мяняць не трэба

11.02.2019 / 16:43

Nashaniva.com

Базавыя артыкулы расійскай Канстытуцыі не патрабуюць кардынальнага перагляду, а пытанні, якія ўзнікаюць, можна вырашаць шляхам змяненняў дзеючага заканадаўства. Такі пункт гледжання выказала старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка, перадае РИА Новости.

«Канстытуцыя не патрабуе нейкіх кардынальных змен яе базавых палажэнняў. Я не бачу падстаў урывацца ў асноўную матэрыю Канстытуцыі», — сказала сенатар.

Пытанні змены расійскай Канстытуцыі актыўна абмяркоўваюцца ў сувязі з магчымым транзітам ўлады ў 2024 годзе ў Расіі, калі ва Уладзіміра Пуціна скончыцца чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула