БЕЛ Ł РУС

Новы скандал на расійскім ТВ: са студыі выгналі ўкраінскую журналістку ВІДЭА

13.02.2019 / 20:50

Nashaniva.com

Украінскую журналістку Яніну Сакалоўскую выгналі са студыі прапагандысцкай расійскай перадачы пасля таго, як яна абвінаваціла Крэмль у арганізацыі падпалу Дома прафсаюзаў у Адэсе.

«Скарыцеся фактам! Паводле следства, у Адэсу зайшоў расійскі спецназ з Прыднястроўя», — заявіла Сакалоўская пра здарэнне ў эфіры праграмы «Хто супраць» на тэлеканале «Расія 1».

Расійская радыёвядучая Ганна Шафран паспрабавала прысароміць украінку за «гранічна мярзотную» заяву, аднак журналістка працягнула настойваць на сваім. Пасля гэтага вядучы шоу Сяргей Міхееў выдаліў Сакалоўскую з эфіру, паказаўшы ёй чырвоную картку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула