БЕЛ Ł РУС

Прычынай заражэння расійскіх сувораўцаў паразітамі назвалі насвай

14.02.2019 / 21:9

Nashaniva.com

Курсанты Сувораўскага вучылішча ва Ульянаўску (Расія) маглі заразіцца эхінакакозам, разжоўваючы насвай — тытунёвы прадукт, у склад якога ўваходзяць экскрэменты жывёл. Пра гэта паведамляюць «Известия».

Паводле крыніцы журналістаў, блізкай да следства, версія заражэння праз насвай пакуль з'яўляецца адной з прыярытэтных. «Калі ў склад насваю ўваходзіць памёт, то ад яго цалкам магло адбыцца заражэнне», — пракаментаваў гэтую інфармацыю суразмоўца выдання ў медыцынскіх колах.

Ачагі заражэння выяўленыя не толькі ў лёгкіх курсантаў, але і ў іншых органах — у печані, падстраўнікавай залозе, галаўным мозгу, вачах і селязёнцы. Па словах мамы аднаго з падлеткаў, частку пацярпелых прыйдзецца аперыраваць. 14 лютага ў Краснагорскім шпіталі, дзе знаходзяцца 33 выхаванцы вучэльні, чакаюць новых хворых з Ульянаўска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула