БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Лукашэнка пад музыку «Любэ» разграмілі сапернікаў з лікам 16:1

15.02.2019 / 18:48

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка адзначыліся забітымі шайбамі падчас трэніровачнага хакейнага матчу на лядовай арэне «Шайба» у Сочы. Каманда «Тыгры», за якую гулялі абодва лідары, перамагла каманду «Мядзведзі» з лікам 16:1.

Матч працягваўся тры перыяды па 15 хвілін. «Тыгры» выступалі ў бела-чырвонай форме (толькі ў Лукашэнкі была зялёная палоска і ўзор з беларускага сцяга, а ў Пуціна — расійскі трыкалор), «Мядзведзі» былі апранутыя ў чырвона-сінія швэдры. У адной камандзе з прэзідэнтамі гуляў таксама Коля Лукашэнка, ён выходзіў на лёд пад тым жа нумарам 1, што і яго бацька. Пуцін гуляў пад нумарам 11.

Як Пуцін, так і Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі, адзначыліся закінутымі шайбамі падчас гульні, прычым у шэрагу выпадкаў узяцце варот заканчваліся камбінацыяй менавіта ў звязцы Пуцін — Лукашэнка — Лукашэнка.

Да пачатку гульні, пасля размінкі, а таксама падчас перапынкаў Пуцін і Лукашэнка размаўлялі паміж сабой на лаўцы, таксама гутарылі і з іншымі ўдзельнікамі матчу і гасцямі.

Падчас перапынкаў на арэне грала расійская і беларуская папулярная музыка, у прыватнасці песні гуртоў «Любэ» і «Песняры».

Коля Лукашенко идёт по стопам своего отца. Он тоже любитель зимних видов спорта. Сегодня сын и папа сыграют с Путиным на одном льду под N 1. Причём оба pic.twitter.com/qeeu8N85Vj

— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 15 февраля 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула