Непаўналетні магілёвец знайшоў банкаўскую карту і паспрабаваў аплаціць ёю пакупкі
У міліцыю паступіла заява ад магілёўца, са страчанай банкаўскай карткі якога хтосьці спрабаваў зрабіць пакупкі на 360 рублёў.
Картку мужчына страціў, калі ездзіў да знаёмых у Быхаў. Выявіў гэта ён ужо ў родным горадзе і адразу ж заблакаваў.
Аднак праз знойдзеную картку ажыццявіць пакупкі паспрабаваў 17-гадовы раней не судзімы магілёвец. Малады чалавек абраў на сайце рэчы, якія хацеў набыць, і паспрабаваў аплаціць іх. Але не атрымалася — карта ўжо была заблакаваная.
Вырашаецца пытанне пра крымінальную справу.