БЕЛ Ł РУС

Пасла Ватыкана ў Францыі падазраюць у дамаганнях да чыноўніка

15.02.2019 / 21:49

Nashaniva.com

У Францыі адкрылі расследаванне супраць пасла Ватыкана па абвінавачванні ў прыставаннях да чыноўніка ў мэрыі Парыжа, паведамляе Reuters.

74-гадовы арцыбіскуп Луіджы Вентура, які займае гэтую пасаду на працягу апошняга дзесяцігоддзя, падазраецца ў тым, што ён дакранаўся ягадзіц супрацоўніка мэрыі мужчынскага полу падчас навагодняга выступу мэра Анн Ідальга.

Па словах прадстаўніка мэрыі, Вентура нібыта настойліва гладзіў ягадзіцы маладога чалавека падчас цырымоніі, а таксама некалькі разоў паклаў рукі на ягадзіцы.

У дачыненні да Вентуры вядзецца папярэдняе расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула