Паглядзіце, якую прыгажосць выпусціў «Луч»! ФОТЫ новай калекцыі, прысвечанай беларускай мове
як вам?
21 лютага мы ўсе святкуем радасны дзень — Дзень роднай мовы. Да гэтай падзеі «Луч» выпусціў асаблівую лімітаваную калекцыю мужчынскіх і жаночых гадзіннікаў — «Мова».
Вось, як кампанія прэзентуе новую серыю:
«Цяпер усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, з гонарам адказваюць: «Я з Беларусі».
Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай «беларускасці». Ілюстрацыя таго, што наша мова — гэта не толькі зварот да традыцый і гісторыі, але што гэта модна і сучасна».