БЕЛ Ł РУС

Курсантка нечакана спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць

22.02.2019 / 14:44

Nashaniva.com

president.gov.by

Сёння курсантка ў Вайсковай акадэміі спытала кіраўніка краіны, што яму дапамагае для разгрузкі эмацыйнага напружання і ці не хацелася калі-небудзь проста ўсё кінуць, заўважыла sb.by.

«Я не маю нават права так думаць, — адказаў Лукашэнка. — Але ў жыцці кожнага чалавека бывае такі настрой — жаданне кінуць усё. Адныя лекі ад гэтага: не спяшацца. Менавіта гэта я рэкамендую ў такой сітуацыі кожнаму. Пераначуй з гэтай думкай. Раніцай заўсёды цалкам іншы пункт гледжання: бо эмоцыі сышлі».

«Ніколі не спяшайцеся! Нават перад тым, як узяць стрэльбу ў рукі, трэба падумаць. І не апускайце ніколі рукі, выхад заўсёды знойдзецца. Паверце, бязвыхадных сітуацый не бывае!» — дадаў кіраўнік краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула