Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні
Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў.
Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Івану Багуслаўскаму і Юрыю Шаплаўскаму. Палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву і палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву прысвоены чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра ўнутранай службы і генерал-маёра юстыцыі адпаведна.
Пракурору Віцебскай вобласці Вадзіму Сушчынскаму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга класа, начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Аляксандру Валіеву — персанальнае званне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы трэцяга рангу.