БЕЛ Ł РУС

МЗС адрэагавала на працягненне зброевага эмбарга Еўрасаюзам: Нічога, акрамя шкадавання

25.02.2019 / 21:28

Nashaniva.com

Адкрытае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам па коле тэм узаемнай цікавасці рана ці позна перасіліць логіку санкцый. Пра гэта гаворыцца ў каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоля Глаза адносна рашэння ЕС працягнуць зброевае эмбарга і абмежаванні ў дачыненні да чатырох асоб у Беларусі.

«Мы прынялі да ведама інфармацыю пра рашэнне ЕС. Нічога, акрамя шкадавання, яно не выклікае. Санкцыі з'яўляюцца перажыткам мінулага. Яны цалкам разыходзяцца з цяперашнім характарам адносін паміж Беларуссю і ЕС, якія становяцца ўсё больш змястоўнымі і канструктыўнымі», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

«Беларусь са свайго боку гатовая да паўнавартасных добрасуседскіх і партнёрскіх адносін з ЕС», — заявіў прадстаўнік МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула