Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі: Калі сёння правесці рэферэндум аб аб'яднанні Беларусі і Расіі, 98% прагаласуюць супраць
анлайн
Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» і пачнецца ў 10.30.
Паведамлялася, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі розных сфер: палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій, а таксама СМІ. Ад «Нашай Нівы» ў прэс-канферэнцыі ўдзельнічае палітычны аглядальнік Зміцер Панкавец.
Жывую трансляцыю будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».
«Наша Ніва» будзе весці трансляцыю з прэс-канферэнцыі ў рэжыме анлайн.
Папярэдняя «Вялікая размова» прайшла 3 лютага 2017 года і цягнулася больш за сем гадзін. Але тады незалежным журналістам не далі магчымасці задаць пытанняў.