Журналіст «Еўрарадыё» падарыў Лукашэнку кнігу пра «Гібрыдную вайну» ФОТЫ
Падчас прэс-канферэнцыі карэспандэнт «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Зміцер Лукашук перадаў Аляксандру Лукашэнку кнігу ўкраінскага эксперта Яўгенія Магды «Гібрыдная агрэсія Расіі: Урокі для Еўропы».
Кіраўнік краіны прапанаваў яму падысці і аддаць падарунак насуперак забаронам службы бяспекі. Лукашэнка паабяцаў, што прагартае кнігу.