БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Абяцаю, што на той свет мяне з прэзідэнцкага крэсла не панясуць

1.03.2019 / 16:23

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка не мае намеру дзеля сваіх дзяцей утрымліваць уладу і перадаваць яе ў спадчыну. Пра гэта ён заявіў сёння падчас «Вялікай размовы».

«Абяцаю вам, што на той свет мяне з прэзідэнцкага крэсла не панясуць. Гэта я вам цвёрда абяцаю. Другое: я вам абяцаю, што дзеля сваіх дзяцей я не буду трымаць уладу і перадаваць яе ў спадчыну. Няма ў мяне такой мэты — у спадчыну перадаць уладу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула