БЕЛ Ł РУС

Мінчук зайшоў ва «Укантакце» пад паролем знаёмага — распачалі крымінальную справу

7.03.2019 / 18:45

Nashaniva.com

25-гадовы мужчына выявіў, што яго знаёмая захавала на ноўтбуку лагін і пароль профілю іх агульнага прыяцеля. Ён не змог утрымацца і зайшоў на яго старонку, дзе змяніў некаторыя даныя, паведамляе МУС.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 349 «Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі» Крымінальнага кодэкса.

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула