БЕЛ Ł РУС

Facebook і Instagram увядуць абмежаванні для акаўнтаў, якія прапагандуюць адмову ад вакцынацыі

9.03.2019 / 08:54

Nashaniva.com

Facebook і Instagram не будуць паказваць у рэкамендацыях і пошуку акаўнты, якія заклікаюць адмаўляцца ад прышчэпак, паведамляе Facebook Newsroom.

Facebook знізіць рэйтынг у стужцы навін для такіх старонак і будзе адмаўляцца ад рэкламных аб'яў, якія заклікаюць не рабіць прышчэпкі.

Instagram не будзе выдаваць такі кантэнт па хэштэгу і ў рэкамендацыях.

Вызначаць дэзінфармацыю пра вакцынацыю будуць з дапамогай сусветных арганізацый, у прыватнасці Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Цэнтраў ЗША па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула