БЕЛ Ł РУС

«Просіш Госпада — і электрычнасць вяртаецца»: Мадура вырашыў памаліцца дзеля ўключэння электрычнасці

13.03.2019 / 09:00

Nashaniva.com

Нікалас Мадура заклікаў суграмадзян маліцца, каб аднавіць энергазабеспячэнне ў краіне.

«Прашу маліцца за Венесуэлу. Просіш Госпада — і электрычнасць вяртаецца», — сказаў Мадура. Ён таксама заклікаў грамадзян эканоміць электраэнергію, пакуль не скончацца аварыйныя працы на падстанцыях.

Мадура абвясціў 12 і 13 сакавіка непрацоўнымі днямі з-за перабояў у падачы электраэнергіі, якія адбыліся ў 23-х з 24-х штатаў. Ён абвінаваціў у перабоях ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула