БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, чаму вечарамі над Мінскам лётае верталёт

13.03.2019 / 11:14

Nashaniva.com

Мінскія цеплавыя сеткі РУП «Мінскэнерга» складаюць цеплавую карту Мінска.

Напачатку меркавалася, што верталёт будзе лётаць 8—11 сакавіка: спецыялісты Мінскіх цеплавых сетак «Мінскэнерга» паведамлялі, што будуць праводзіцца работы па цеплавой аэраздымцы.

На верталёце МНС размешчаны спецыяльныя прыборы для выяўлення цеплавых анамалій.

Прычым з-за дастаткова высокай тэмпературы паветра работы меліся весціся вечарам з 19.00 да 24.00. Потым гэтую карту выкарыстаюць для аптымізацыі цеплавых сетак горада.

Учора афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі напісаў у твітары:

Напомню, что вертолёт над Минском работает в интересах энергетиков, они объяснят, почему нельзя в другое время летать. Дело нужное и полезное. Вот видео с одного из предыдущих полётов https://t.co/2qJKWPVJEc

— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 13 марта 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула