БЕЛ Ł РУС

У Маскве пахавалі спявачку Юлію Началаву

21.03.2019 / 17:21

Nashaniva.com

Спявачку і актрысу Юлію Началаву пахавалі на Траякураўскіх могілках у Маскве, паведамляе агенцтва «Москва».

Адзначаецца, што артыстку пахавалі на ўчастку нумар 17, які знаходзіцца побач з магілай палітолага і заснавальніка НТВ Ігара Малашанкі.

На цырымонію развітання з Началавай прыйшлі сотні людзей.

Юлія Началава памерла 16 сакавіка ва ўзросце 38 гадоў. Як распавёў яе лекар, яна нацерла нагу, у рану трапіла інфекцыя, затым развілася гангрэна. Артыстку ўвялі ў штучную кому, праз некалькі дзён яна памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула