БЕЛ Ł РУС

Трамп абвясціў пра перамогу над «Ісламскай дзяржавай» у Сірыі

22.03.2019 / 20:56

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра поўную перамогу над баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі. У Белым доме пацвердзілі, што «Ісламская дзяржава» страціла ўсе свае тэрыторыі ў Сірыі, паведамляе The Hill.

Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс прадэманстравала журналістам карту з тэрытарыяльнымі стратамі «Ісламскай дзяржавы», а Трамп пазней уручыў копію журналістам, заявіўшы, што на ёй намаляваны халіфат, знішчаны «станам на мінулую ноч».

Паводле яго слоў, «Ісламскую дзяржаву» перамаглі на 100%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула