БЕЛ Ł РУС

Белавежская пушча, Дняпро і Нарач могуць увайсці ў спіс сямі цудаў прыроды

7.01.2009 / 14:43

Nashaniva.com

У інтэрнэце пачалося галасаванне па выбару сямі цудаў прыроды. Усяго былі адабраныя 261 прэтэндэнт.

У інтэрнэце пачалося галасаванне па выбару сямі цудаў прыроды. Усяго былі адабраныя 261 прэтэндэнт. Сярод іх трое маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі – Белавежская пушча, рака Дняпро і возера Нарач.

Сярод іншых намінантаў таксама горы Казбек і Манблан, вулкан Везувій, Лохнескае возера і шмат чаго іншага.

Галасаванне працягнецца да 7 ліпеня. Не забудзьцеся падтрымаць беларускія цуды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула