БЕЛ Ł РУС

Беларускіх музыкаў, якіх затрымлівалі за спробу арганізаваць вулічны канцэрт, выпусцілі

25.03.2019 / 21:25

Nashaniva.com

Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча і Паўла Аракеляна выпусцілі. Дзве гадзіны музыкантаў трымалі на вуліцы. На іх склалі пратаколы.

Паводле музыкаў, затрыманых было 15 чалавек. На ўсіх склалі пратаколы прафілактычнай гутаркі, але не пратаколы правапарушэння.

У РУУС разам з музыкамі быў і кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, затрыманы на Кастрычніцкай плошчы.

Чытайце таксама: На Вольскага, Варашкевіча, Вайцюшкевіча і Аракеляна склалі пратаколы за спробу зладзіць вулічны канцэрт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула