У сераду — ветрана, ад пятніцы стане цяплець
Фота Юліі Міцкевіч
Ноччу 27 сакавіка на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым усходзе краіны — кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег).
Вецер паўднёвы, раніцай і днём з пераходам на паўночны ўмераны да парывістага, ноччу па захадзе моцны парывісты.
Ноччу -4.. + 2°С, максімальная днём +1.. + 7°С.
28 сакавіка, у чацвер, ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, днём ападкаў не чакаецца.
Ноччу -5.. + 2°С, пры праясненнях да -7°С, максімальная днём +4.. + 11°С.
29 сакавіка максімальная тэмпература днём складзе ўжо +9.. + 15°С.