БЕЛ Ł РУС

Reuters: Расія паслала ў Венесуэлу спецыялістаў кібервойск

27.03.2019 / 07:21

Nashaniva.com

У ліку перакінутыя ў Венесуэлу расійскіх вайскоўцаў ёсць спецыялісты па вядзенні баявых дзеянняў у кіберпрасторы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе ЗША.

Суразмоўца агенцтва раскрыў дадзеныя уладаў Злучаных Штатаў аб расійскім вайсковым кантынгенце, які на двух самалётах быў перакінуты ў Каракас 24 сакавіка. Паводле ацэнак Вашынгтона, у яго склад уваходзяць спецыялісты сіл спецыяльнага прызначэння, кіберспецыялісты і спецыялісты з «сумежных сфер». У Вашынгтоне мяркуюць, што ў іх задачы ўваходзіць падтрымка лаяльных Нікаласу Мадура сіл у сачэнні і ахове урадавай кіберінфраструктуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула