БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына адцягнуў дзяўчыну да возера і згвалтаваў

27.03.2019 / 10:44

Nashaniva.com

Жыхарка Рэчыцы, студэнтка аднаго з гомельскіх каледжаў, познім вечарам 25 сакавіка вярталася дадому ў здымную кватэру на праспекце Касманаўтаў.

Ужо каля пад'езда яна атрымала моцны ўдар па галаве, ад якога страціла прытомнасць. Зламыснік адцягнуў бездапаможную дзяўчыну да найбліжэйшага возера, дзе і згвалтаваў, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

Дзяўчына патэлефанавала ў міліцыю, неадкладна на месца здарэння выехалі найбліжэйшыя нарады міліцыі, паднятыя па трывозе супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС і УУС.

Даць нейкія дакладныя прыкметы пацярпелай было складана. Тым не менш аператыўнікі крымінальнага вышуку адразу ж пачалі адпрацоўваць раён у пошуках падобнага па прыкметах мужчыны і магчымых сведак, абышлі ўсе забаўляльныя і гандлёвыя кропкі ў тым раёне, аўтазапраўкі.

У гэты ж дзень увечары быў затрыманы 33-гадовы жыхар Буда-Кашалёўскага раёна. Раней ён ужо быў судзімы за згвалтаванне і крадзяжы. Злачынец знаходзіўся ў гасцях у свайго сябра, які пражываў у прыватным сектары.

Мужчына прызнаўся ў зробленым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула