БЕЛ Ł РУС

Сорт бульбы «Маніфест», мех якой Лукашэнка падарыў Пуціну, названы ў гонар песні Сяргея Міхалка

27.03.2019 / 11:06

Nashaniva.com

Выканаўца абавязкаў гендырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН па бульбаводстве і плодаагародніцтве Вадзім Маханько, аграном у чацвёртым пакаленні і аўтар некалькіх беларускіх сартоў, расказаў TUT.BY пра самыя папулярныя сарты бульбы: 

— У канцы 1970-х — пачатку 1980-х беларускім сартам бульбы аддавалі траціну пасадак у Савецкім Саюзе. Старэйшае пакаленне, напэўна, памятае сарты «Тэмп», «Лошыцкі», «Агеньчык» і «Беларускі».

Ніводнаму гатунку ва ўсім свеце не ўдалося дасягнуць тых плошчаў, якія займалі сарты «Тэмп» і «Лошыцкі». Па палітычных матывах яны не патрапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса, — лічыць Маханько.

Сёння 75% пасадак у Беларусі — гэта нашы сарты. На першым месцы «Брыз», на другім «Скарб». «Скарб» таксама рэкардсмен — 22 гады сорт карыстаецца папулярнасцю ў беларусаў і да гэтага часу не надакучыў нашаму спажыўцу. У дзясятку папулярных сартоў таксама ўваходзяць «Маніфест», «Вектар», «Рагнеда», «Янка», «Уладара», «Лілея».

Хто прыдумляе нашай бульбе такія рамантычныя назвы? У Цэнтры кажуць, што рашэнне заўсёды калегіяльнае. Звычайна варыянтаў шмат.

Напрыклад, «Маніфест» і «Зорачкі» з'явіліся дзякуючы творчасці Сяргея Міхалка з групы «Ляпіс Трубяцкой». Міхалок — вядомы ў Самахвалавічах хлопец, праводзіў тут сваё дзяцінства. Але пра тое, што яго песні натхнілі селекцыянераў, ён наўрад ці ведае.

Назва бульбы павінна быць арыгінальнай і падкрэсліваць, што гэта беларуская распрацоўка.

Скрыншот з відэа «Беларусь 1». Лукашэнка падарыў Пуціну мяхі з бульбай чатырох сартоў: «Маніфест», «Вектар», «Рубін» і «Нара».

Дарэчы, мех з «Маніфестам» нядаўна адправіўся да прэзідэнта Расеі — такі падарунак Пуціну Лукашэнка паднёс на Новы год. А яшчэ ў мяшках быў «Вектар», «Рубін» і «Нара». Апошнія два сарты — новыя, у продажы іх яшчэ няма, яны праходзяць выпрабаванні, у тым ліку на ўчастку ў рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула