БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эстоніі здзейсніла 30-кіламетровы скаўцкі марш-кідок з вайскоўцамі

31.03.2019 / 15:3

nn.by

Прэзідэнт Эстоніі Керcці Кальюлайд узяла ўдзел у традыцыйным скаўцкім марш-кідку, да якога далучылася 1300 чалавек. Ва ўдзельнікаў было 8 гадзін, каб прайсці 30-кіламетровы шлях паведамляе Postimees.

«Сённяшні старт — выдатны спосаб для мяне правесці час з вайскоўцамі і такім чынам адзначыць тое, што Эстонія далучылася да НАТА 15 гадоў таму», — сказала Кальюлайд, якая ўпершыню брала ўдзел у марш-кідку.

Фота Кальюлайд, Twitter.

У экіпіроўцы вайскоўцаў і прадстаўнікоў сілавых структур былі службовая зброя і 10-кілаграмовы заплечнік, на іх была палявая форма. Іншыя ўдзельнікі неслі заплечнікі па 15 кг, але маглі пераадолець дыстанцыю і без дадатковай нагрузкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула