БЕЛ Ł РУС

Аўтааматар урэзаўся ў пісьмовы стол на трасе ў Брэсцкай вобласці і шукае відавочцаў

6.04.2019 / 21:14

Nashaniva.com

Здарэнне з удзелам аўтамабіля і пісьмовага стала здарылася вечарам 5 красавіка на аўтадарозе М10, паведамляе «Виртуальный Брест».

ДТЗ адбылося прыкладна а дзявятай вечара на ўчастку аўтадарогі паміж паваротамі на вёскі Антопаль і Худлін. Магчыма, нехта перавозіў мэблю, і стол выпаў на дарогу падчас транспарціроўкі. У яго пазней і заехаў легкавік, які пацярпеў ад удару.

Відавочцаў і ўладальнікаў запісаў відэарэгістратараў, якія дапамогуць праліць святло на здарэнне, просяць тэлефанаваць па нумары +375 29 520-82-44.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула