Гендырэктар Xiaomi атрымаў гадавы бонус мільярд даляраў
Xiaomi
Кампанія Xiaomi выплаціла па выніках года аднаразовую прэмію свайму гендырэктару Лэй Цзюню памерам 636,6 мільёна акцый кампаніі.
Кошт гэтых актываў па бягучых каціроўках складае 957 мільёнаў даляраў. У Xiaomi адзначылі, што такім чынам дзякуюць Лэю, аднаму з заснавальнікаў кампаніі, за «адданасць».
Усю суму, якая засталася пасля выплаты падаткаў, Лэй Цзюнь аддасць на дабрачыннасць.