БЕЛ Ł РУС

Падазраванага ў забойстве ў Зэльве затрымалі

11.04.2019 / 9:38

Nashaniva.com

Забойства было здзейснена 10 красавіка. У адным з дамоў знайшлі цела 45-гадовага мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Неўзабаве была ўстаноўлена асоба падазраванага, піша СК.

Ім аказаўся 54-гадовы мясцовы жыхар, які затрыманы.

Следчыя ўстанавілі, што здзяйснення забойства папярэднічала сварка паміж ім і ахвярай, якая ўзнікла ў ходзе сумеснага распівання спіртных напояў.

Меркаваная прылада здзяйснення злачынства — нож

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула