БЕЛ Ł РУС

У Парашэнкі кажуць, што Зяленскі адмовіўся ад дэбатаў на стадыёне 14 красавіка

11.04.2019 / 12:25

Nashaniva.com

Каманда кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага кажа, што ён не гатовы да дэбатаў 14 красавіка на НСК «Алімпійскі», піша Украінская праўда.

Пра гэта заявіў старшыня фракцыі Блока Пятра Парашэнкі Артур Герасімаў журналістам у чацвер.

«На жаль, сёння (у чацвер) мы пачулі ад каманды Уладзіміра Зяленскага, што ён не гатовы, не хоча браць удзел у гэтых дэбатах (на НСК «Алімпійскі» 14 красавіка ў 14:14) і, на жаль, мы не разумеем, якога ката ў мяшку хаваюць», — сказаў ён.

Таксама, па словах Герасімава, не зразумела, ці з'явіцца Зяленскі на дэбатах 19 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула