БЕЛ Ł РУС

У Судане адпусцілі ўсіх палітычных зняволеных

11.04.2019 / 14:53

Nashaniva.com

У Судане з турмаў адпушчаныя ўсе палітычныя зняволеныя. Пра гэта на сваёй старонцы ў твітары паведаміла суданскае інфармагенцтва SUNA.

Як адзначаецца, пра вызваленне палітвязняў па ўсёй краіне абвясціла Служба нацыянальнай бяспекі і разведкі (NISS).

У той жа час Reuters са спасылкай на відавочцаў перадае, што пратэстоўцы ў гарадах Порт-Судан і Касала атакавалі будынкі спецслужбы. Адзначаецца, што на NISS напалі сотні чалавек, будынкі пашкоджаныя.

Нагадаем, што сёння стала вядома, што прэзідэнт Амар Аль -Башыр зрынуты

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула