БЕЛ Ł РУС

У Дрыбінскім раёне мужчына атрымліваў дапамогу па доглядзе інваліда, але марнаваў грошы на сябе

11.04.2019 / 21:53

Пракуратура Дрыбінскага раёна высветліла, што мясцовы жыхар, які павінен быў даглядаць інваліда I групы, гэтага не рабіў.

Супрацоўнікі пракуратуры даведаліся, што гэта сапраўды так. Атрымліваючы дапамогу па доглядзе бездапаможнага, доглядам мужчына займацца не збіраўся. Замест гэтага ён ездзіў на заробкі ў іншую краіну, грашовую дапамогу марнаваў на сябе, а сам інвалід пражываў з дачкой, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, паведамляе пракуратура.

Паколькі грашовую дапамогу чалавек атрымліваў незаконна, то пракуратура звярнулася ў суд Дрыбінскага раёна, запатрабаваўшы спагнаць з грамадзяніна незаконна атрыманыя сродкі ў памеры 613 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула