БЕЛ Ł РУС

Кадыраў прапанаваў дараваць доўг Чачні за газ на $140 мільёнаў: Мы ведаем, што наша краіна даравала шмат каму старыя даўгі

11.04.2019 / 23:35

Nashaniva.com

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пракаментаваў рашэнне Вярхоўнага суда рэспублікі аб адмене спісання даўгоў насельніцтва за газ. У размове з журналістамі чачэнскі лідар удакладніў, што, адмяніўшы спісанне даўгоў, суд вынес рашэнне, якое дапаможа навесці парадак у гэтым пытанні. Гаворка ідзе пра суму каля $140 мільёнаў.

«Надышоў час сур'ёзна разабрацца і з даўгамі за газ, якія прыпісваюцца Чачні. У першую чаргу варта высветліць, якім чынам і па якіх параметрах вызначалася гэтая сума запазычанасці», — напісаў Кадыраў у сваім телеграм-канале.

Ён нагадаў, што ў час ваенных дзеянняў у Чачні газаправодныя сеткі былі практычна цалкам разбураны, і «цалкам адсутнічала магчымасць кантраляваць спажыванне газу».

«Мы ведаем, што наша краіна даравала многім дзяржавам старыя даўгі. І гэты жэст добрай волі ўсімі прымаецца станоўча. Чачня і яе народ спадзяюцца, што ў сілу асаблівых абставін, якія склаліся, дзяржава і кампанія пойдуць ім насустрач. І такое рашэнне будзе справядлівым», — заявіў Кадыраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула