БЕЛ Ł РУС

Тадэвуш Кандрусевіч: Не трэба шукаць містыкі сярод прычын пажару ў Нотр-Даме

16.04.2019 / 15:16

Nashaniva.com

Беларускія каталікі будуць маліцца, каб знакаміты на ўвесь свет Нотр-Дам быў адноўлены як мага хутчэй. Пра гэта сёння заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе АНТ.

«Ведаеце, я сам некалькі разоў маліўся ў гэтым саборы. Там знаходзіцца адна з галоўных святынь — вянец Ісуса Хрыста. Сёння цяжка ўявіць Парыж без гэтага сабора. Сёння вернікі Францыі патрабуюць падтрымкі. Каталіцкі Касцёл Беларусі падтрымлівае і будзе маліцца, каб сабор быў адноўлены як мага хутчэй».

Кіраўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў нашай краіны падкрэсліў, што не трэба шукаць містычнай сувязі пажару са перадвелікодны тыдзень, а неабходна разабрацца ў прычынах узгарання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула