БЕЛ Ł РУС

Трое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ пад Мінскам

19.04.2019 / 10:37

Nashaniva.com

За рулём была іх мама, піша БелТА.

Аварыя адбылася 18 красавіка на з'ездзе з трасы М14 ў раёне выезду на дарогу Сёмкаў Гарадок — Казекава. «Жанчына за рулём Volkswagen Touran не саступіла дарогу УАЗу. У выніку ДТЗ трое дзяцей кіроўцы Volkswagen атрымалі траўмы», — распавялі ў ДАІ.

У РНПЦ дзіцячай хірургіі шпіталізавалі 6-гадовую дзяўчынку, 4-гадовага сына жанчыны-кіроўцы і яго 2-гадовага брата. Кіроўца УАЗа таксама быў дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула