БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў журналістаў NYT ворагамі народа і заявіў, што яны павінны на каленях прасіць у яго прабачэння

23.04.2019 / 17:3

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у твітары, што амерыканскае выданне The New York Times павінна на каленях папрасіць у яго прабачэння.

«Цікава, ці будзе The New York Times прасіць прабачэння ў мяне другі раз, як гэта было пасля выбараў 2016? Зрэшты, на гэты раз прабачэнні павінны быць значна большымі і лепшымі. Ім прыйдзецца стаць на калені і прасіць прабачэння — яны сапраўды з'яўляюцца ворагамі народа!» — напісаў Трамп.

I wonder if the New York Times will apologize to me a second time, as they did after the 2016 Election. But this one will have to be a far bigger & better apology. On this one they will have to get down on their knees & beg for forgiveness-they are truly the Enemy of the People!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 23 апреля 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула