БЕЛ Ł РУС

Якія людзі добрыя

14.01.2009 / 11:5

Яніна Бялькевіч, Мінск

з пошты Рэдакцыі

Хачу праз вашу добрую газету падзякаваць правадніцам цягніка Гродна—Мінск.

Хачу праз вашу добрую газету падзякаваць правадніцам цягніка Гродна—Мінск.

Вяртаючыся ў сталіцу ад мамы з Новага году, забылася ў купэ партманэ з парадачнай сумай грошай (ліха бяры тую дэвальвацыю). І толькі на наступны дзень уранку спахапілася. Думала, прыйдзецца пазычаць на месяц. Аднак стала ўспамінаць... і паехала на вакзал. А там праз брыгаду цягніка знайшла сваіх правадніц. І яны вярнулі мне ўсё. Як добрая дурніца, я ж не мела ў партманэ аніякага свайго адрасу.

Не буду называць прозвішчаў. Няхай добрыя словы лятуць на адрас усіх работніц і работнікаў чыгункі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула