БЕЛ Ł РУС

У Слуцкім раёне муж пакінуў жонку ў лесе і пайшоў дадому

29.04.2019 / 15:0

Nashaniva.com

Пасля трох гадзін ночы ратавальнікам паступіла паведамленне ад жанчыны аб тым, што яна заблукала ў лесе каля аграгарадка Вежы Слуцкага раёна і не можа выйсці самастойна, паведамляе МНС

Работнікам МНС, якія выехалі на месца, спатрэбілася менш за паўгадзіны, каб знайсці яе: у 3.38 пацярпелая выйшла на святло і гук пажарнай аўтацыстэрны.

Высветлілася, што жанчына выйшла з хаты сустракаць мужа. На зваротным шляху пара вырашыла пайсці праз лясны масіў, дзе па нейкіх прычынах муж вырашыў пакінуць жонку адну, а сам накіраваўся дадому. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, абодва былі ў стане алкагольнага ап'янення, паведамілі ў МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула