БЕЛ Ł РУС

У Гродне ў двары прыватнага дома знайшлі закапанае цела мужчыны

29.04.2019 / 18:40

Nashaniva.com

28 красавіка на тэрыторыі прыватнага дома ў Гродне знайшлі закапаныя ў зямлю рэшткі чалавека. На месца здарэння прыехалі следчыя. Завялі крымінальную справу па факце забойства (ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса).

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы — жыхар Гродна, 1973 года нараджэння.

На тэрыторыі гэтага падворка перыядычна збіраюцца алкаголікі. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі траіх чалавек. Расследаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула