БЕЛ Ł РУС

Да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 5 мая — але з дажджамі 

4.05.2019 / 11:59

Nashaniva.com

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у некаторых раёнах моцныя, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Днём месцамі па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы.

Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны 4—9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль, па Гомельскай вобласці — плюс 9-10. Днём будзе 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 17-23.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула