БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 10 мая — дажджы і навальніцы, будзе прахалодна

9.05.2019 / 15:20

Nashaniva.com

У Беларусі 10 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы, паведамілі БелТА ў Гідраметцэнтры.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу пераважна па ўсходніх і цэнтральных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы.

Вецер пераменных напрамкаў слабы або ўмераны, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 12 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 13-19 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула