БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у Эстонii складае 1234 еўра

13.05.2019 / 10:21

Nashaniva.com

У 2018 годзе сярэдні месячны брута-заробак наёмнага работніка склаў 1234 еўра, падняўшыся на 79 еўра ў параўнанні з пазамінулым годам, паведамляе Postimees са спасылкай на Дэпартамент статыстыкі.

Брута-заробак у Эстоніі расце з 2011 года. Сярэднямесячны брута-даход наёмнага работніка вышэй за ўсё быў у Хар'юскім павеце (Талін і наваколлі) — 1375 еўра і ніжэй за ўсё - у Іда-Вірускім павеце (ўсход краіны) — 996 еўра. Гэты рэгіён быў адзіным, у якім сярэдні паказчык даходу быў ніжэй за 1000 еўра.

У сакавіку сярэдні заробак у Беларусі склаў 1056,9 рубля (439 еўра)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула