Зяленскі назваў сваю першую задачу на пасадзе прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас цырымоніі інаўгурацыі заявіў, што яго першай задачай на новай пасадзе стане спыненне агню на Данбасе.
Па словах Зяленскага, ён гатовы губляць свае рэйтынгі, папулярнасць і нават пасаду дзеля ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.
«Наша першая задача — спыніць агонь на Данбасе», - сказаў Зяленскі.
Ён дадаў, што пачатак мірнаму ўрэгуляванню на Данбасе можа пакласці вяртанне ўкраінскіх палонных на радзіму.