БЕЛ Ł РУС

У Полацку аднагадовы хлопчык пацягнуў за хвост сабаку, а той укусіў яго за галаву

22.05.2019 / 10:48

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 18 мая ў адной з вёсак Полацкага раёна, піша СК. 

Аднагадовы хлопчык гуляючыся пацягнуў за хвост сабаку, які развярнуўся і і ўкусіў яго за галаву.

Бацькі выклікалі хуткую дапамогу. Дзіця шпіталізавана, у цяперашні час яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Сабака належыць знаёмаму сям'і, які прыехаў у госці на некаторы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула