БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі папрасіў у Зяленскага вярнуць яму ўкраінскае грамадзянства

23.05.2019 / 8:56

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі папрасіў у прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага вярнуць яму ўкраінскае грамадзянства. Пра гэта распавёў яго адвакат, які перадаў ліст Саакашвілі ў адміністрацыю Зяленскага, піша Інтэрфакс-Украіна.

У лісце палітык адзначае, што яго пазбавілі грамадзянства ў парушэнне канстытуцыі Украіны і міжнароднага права, згодна з якім «нельга пакідаць чалавека наогул без грамадзянства».

Пры гэтым ён адзначыў, што яму не патрэбныя ніякія пасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула