У Віцебскі заапарк прынеслі лісяня, а яно аказалася шалёнае
На мінулым тыдні два мясцовыя жыхары прынеслі ў Віцебскі заапарк лісяня Але праз два дні яно памерла, пасля чаго высветлілася: жывёла хварэла на шаленства. Віцебчукі, якія прынеслі лісяня, а таксама адна з работніц заапарка праходзяць лячэнне.
— Цяпер усе, хто мог кантактаваць з жывёлай, атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу, — цытуе БелТА Святлану Сінкевіч, загадчыцу аддзела эпідэміялогіі Віцебскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.