Зяленскі вярнуў украінскае грамадзянства Саакашвілі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ва ўказ свайго папярэдніка Пятра Парашэнкі і вярнуў грамадзянства экс-губернатару Адэскай вобласці Міхаілу Саакашвілі.
Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.
Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені 2017 года. У лютым 2018 года яго дэпартавалі з Украіны. Саакашвілі абяцаў у бліжэйшы час вярнуцца ва Украіну.