БЕЛ Ł РУС

Як у Германіі жорстка змагаюцца з жадаючымі зняць месца аварыі ВІДЭА

28.05.2019 / 19:46

Nashaniva.com

Патрульныя выпісваюць штраф і прапаноўваюць падысці павітацца з загінулымі.

У Германіі паліцыя штрафуе праезных кіроўцаў, якія спрабуюць зрабіць фота з месца аварыі, на 128,5 еўра.

Відэа працы патрульных з'явілася на старонцы DW у Twitter.

У роліку адзначаецца, што паліцэйскія не проста штрафуюць кіроўцаў-разявак. Яны спыняюць аўто, якое прытармазіла на месцы ДТЗ, прапануюць парушальніку прайсці да загінулых ахвяр сутыкненняў, павітацца з імі і зрабіць фота.

«Ён вунь там ляжыць, хочаце паглядзець на яго? Не? Навошта тады здымаеце? Калі хочаце — можаце пайсці з ім павітацца», — звяртаецца праваахоўнік да кіроўцы-папарацы.

"Хочете подивитися на загибилх, зробити фото? Ні? А навіщо фотографуєте? Вам має бути соромно!" Німецький поліцейський дуже жорстко розмовляє з водями, які знімають аварію на автобані. У соцмережах його назвали героєм pic.twitter.com/TPfmn9TyeF

— DW українською (@dw_ukrainian) 28 мая 2019 г.

Такім чынам патрульныя паказваюць, наколькі подла здымаць месца аварыі. Яны спрабуюць не проста аштрафаваць, а менавіта навучыць і данесці да аўтамабіліста, што здымаць месца смерці — гэта амаральна.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула